Галоўная/Паслугi/Арганізацыя выставак

Арганізацыя выставак

Арганізацыя выставак – асноўны від дзейнасці Рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Нацыянальны выставачны цэнтр «БелЭкспа» (дзяржаўнае прадпрыемства «БелЭкспа»). Кожнае выставачнае мерапрыемства гарантавана праходзіць на самым высокім узроўні незалежна ад накіраванасці і маштабу.

Дзяржаўнае прадпрыемства «БелЭкспа» аказвае поўны комплекс паслуг па арганізацыі і правядзенні міжнародных і рэгіянальных, універсальных і спецыялізаваных выставак.

Згодна Статута прадпрыемства ажыццяўляе наступныя віды эканамічнай дзейнасці: 

Прадпрыемства ажыццяўляе наступныя ліцэнзуемыя віды дзейнасці:

  • дзейнасць па забеспячэнні бяспекі юрыдычных і фізічных асоб;
  • дзейнасць па забеспячэнні пажарнай бяспекі.

Паслугі дзяржаўнага прадпрыемства «БелЭкспа» – гэта не толькі правядзенне кірмашоў і арганізацыя выставак у Мінску і на ўсёй тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, але і правядзенне калектыўных міжнародных мерапрыемстваў і нацыянальных экспазіцый Беларусі за мяжой. Пры непасрэдным удзеле дзяржаўнага прадпрыемства «БелЭкспа» лепшыя дасягненні прадпрыемстваў рэспублікі паспяхова прадэманстраваны ў многіх гарадах РФ, Малдове, Узбекістане, Туркменістане, у краінах далёкага замежжа (Венесуэле, Іарданіі, Ліване, Сірыі, В’етнаме, Кітаі).

Правядзенне выставак з дзяржаўным прадпрыемствам «БелЭкспа»: надзейнасць і якасць паслуг

6.jpg

Дзяржаўнае прадпрыемства «БелЭкспа», як прафесійныя выставачныя арганізацыі, мае сучасную матэрыяльна-тэхнічную базу і штат высокакваліфікаваных супрацоўнікаў, дзякуючы чаму правядзенне выставак і выставачна-кірмашовых мерапрыемстваў ажыццяўляецца выключна на высокім прафесійным узроўні.

Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства Нацыянальны выставачны цэнтр «БелЭкспа» – прадпрыемства рэспубліканскай формы ўласнасці. Заснавальнікам прадпрыемства з’яўляецца Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Месцазнаходжанне: 220029, г. Мінск, вул. Камуністычная, 11.

Дзяржаўнае прадпрыемства «БелЭкспа» з’яўляецца членам Гандлёва-прамысловай палаты Рэспублікі Беларусь.


Возврат к списку