Вы успешно подписались на рассылку новостей и событий!
Ваше сообщение отправлено
Ошибка
Версия для слабовидящих
Бел Eng
Почта указана неверно
Письмо с подтверждением отправлено, Спасибо

Подписаться на рассылку :
Почта указана неверно
Письмо с подтверждением отправлено, Спасибо
Главная> Main> About company
Версія для людзей са слабым зрокам
Рус Eng
Пошта указана няправільна
Ліст з пацвярджэннем адпраўлены, Дзякуй

Выставачны центр “БелЭкспа”

4.jpg

Мы рады вітаць Вас на афіцыйным сайце Рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства “Нацыянальны выставачны цэнтр “БелЭкспа”.

Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства “Нацыянальны выставачны цэнтр “Белэкспа” Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (далей НВЦ ”БелЭкспа) - вядучае і найбуйнейшае спецыялізаванае выставачнае прадпрыемства Рэспублікі Беларусь, член Гандлёва-прамысловай палаты Рэспублікі Беларусь, член Саюза арганізатараў выстаў і кірмашоў. Прыярытэтны напрамак нашай дзейнасці – гэта  арганізацыя і правядзенне выстаў і дзелавых мерапрыемстваў.


1.jpg

Магчымасці “БелЭкспа”

Высокі прафесійны ўзровень арганізацыі дазваляе праводзіць самыя буйныя мерапрыемствы Беларусі, спецыялізаваныя нацыянальныя і міжнародныя выставы: “Мілекс”, Budexpo, “Прадэкспа”, “Адпачынак”, “Мэбля”, “BTI”, “Культбытгаспадтавары”, “Паляванне і рыбалоўства”, “Турбізнес”, “Лесдрэўтэх”, “СМІ “, “Свет дзяцінства” і г.д. Расклад выстаў, якія будуць праведзены ў гэтым годзе, прадстаўлены на нашым сайце ў раздзеле “Бліжэйшыя выставы".

Ужо больш за 20 гадоў выставы, якія арганізуюцца НВЦ “БелЭкспа”, адкрываюць айчынным і замежным кампаніям дарогу на рынак, дзе ёсць магчымасць дастойна прадстаўляць сваю прадукцыю і паслугі ўвазе айчынных і замежных партнёраў.

2.jpg

НВЦ “БелЭкспа” мае багаты вопыт у арганізацыі і правядзенні кірмашоў, нацыянальных выстаў і экспазіцый у Рэспубліцы Беларусь і за мяжой. Пры непасрэдным удзеле “БелЭкспа” лепшыя дасягненні прадпрыемстваў Рэспублікі Беларусь паспяхова прадэманстраваны ў многіх гарадах РФ, Малдове, Узбекістане, Туркменістане, у краінах далёкага замежжа (Венесуэле, Іарданіі, Ліване, Сірыі, В'етнаме, Кітаі).

Выставачныя мерапрыемствы, арганізаваныя НВЦ “БелЭкспа”, праводзяцца пры непасрэдным удзеле і падтрымцы з боку Міністэрстваў, ведамстваў, канцэрнаў, Мінскага гарадскога і абласных выканаўчых камітэтаў, навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь, НАН. Кожнае выставачнае мерапрыемства, якое праводзіцца НВЦ “БелЭкспа”, дапоўнена насычанай дзелавой праграмай. На высокім прафесійным узроўні арганізуюцца і праводзяцца тэматычныя семінары, канферэнцыі, яркія прэзентацыйныя праграмы, дэгустацыі, майстар-класы і г.д., што стварае спрыяльныя ўмовы ўдзельнікам выставачных мерапрыемстваў для разнастайных сустрэч спецыялістаў кампаній з патэнцыяльнымі партнёрамі, дзе яны змогуць ўсебакова паказаць сваю прадукцыю і паслугі на працягу непрацяглага часу-перыяду правядзення выставы.

НВЦ “БелЭкспа” валодае сучасным выставачным абсталяваннем, аўдыё, відэа тэхнікай (больш за 150 найменняў абсталявання і тэхнікі), высокакваліфікаваным персаналам, што дазваляе выканаць дызайн, праектаванне і будаўніцтва выставачных стэндаў з улікам пажаданняў заказчыка, у тым ліку функцыянальнасці, стылістычнай скіраванасці і адпаведнага бюджэту.

3.jpg

Высокі ўзровень якасці выставачных паслуг НВЦ “БелЭкспа” ацанілі не толькі беларускія арганізацыі, але і замежныя ўдзельнікі, пра што сведчаць шматлікія падзякі і ўзнагароды. Дзейнасць НВЦ “БелЭкспа” - гэта спалучэнне наватарскіх рашэнняў і нестандартных ідэй у арганізацыі выставачных мерапрыемстваў з адладжаным механізмам працы з экспанентамі. Асноватворным прынцыпам нашага прадпрыемства з'яўляецца захаванне інтарэсаў нашых партнёраў-удзельнікаў і наведвальнікаў выстаў.

Усё гэта дае магчымасць арганізоўваць і паспяхова праводзіць выставы і кірмашы, семінары, канферэнцыі, прэзентацыі і іншыя дзелавыя мерапрыемствы як рэспубліканскага, так і міжнароднага фармату.

Пералік і кошт паслуг, прапанаваных НВЦ “БелЭкспа”, прадстаўлены Вашай увазе на нашым сайце.

Чакаем Вас на нашых выставачных мерапрыемствах.