Галоўная/Паслугi/Арганізацыя мерапрыемстваў

Арганізацыя мерапрыемстваў

Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Нацыянальны выставачны цэнтр «БелЭкспа» Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь як вядучы кангрэсна-выставачны і турыстычны аператар прапануе прафесійныя паслугі па арганізацыі MICE-мерапрыемстваў у якасці арганізатара/аператара на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і за яе межамі.

Бізнес-форумы
Выставы і кірмашы
Дзелавыя візіты
Кангрэсы
Канферэнцыі
Семінары
Карпаратыўныя
Культурна-відовішчныя
Адукацыйныя
Спартыўныя святы
Тымбілдынгі
Турыстычныя злёты

   Перавагі «БелЭкспа»:

- каманда высокакваліфікаваных спецыялістаў
- офісы ў пяці рэгіёнах Беларусі
- вялікі асартымент уласнага абсталявання
- індывідуальнае суправаджэнне Вашага мерапрыемства менеджэрам і падтрымка 24/4
- комплекс паслуг «пад ключ»:

  • кансультаванне, пастаноўка мэт і задач мерапрыемства, падбор дат і пляцовак для яго правядзення, распрацоўка брыфа
  • афармленне канцэпцыі мерапрыемства
  • занаванне пляцоўкі, распрацоўка план-схемы і візуалізацый
  • распрацоўка лагатыпа, фірменнага стылю мерапрыемства
  • распрацоўка дызайн-макетаў, вёрстка друкаваных выданняў
  • выраб паліграфіі, сувенірнай прадукцыі, фота- і відэаздымка
  • PR-суправаджэнне (асвятленне мерапрыемства, правядзенне прэс-канферэнцый, маніторынг СМІ з прадстаўленнем справаздачы)
  • забеспячэнне рэкламнай кампаніі мерапрыемства

  • адміністрацыйныя пытанні па арганізацыі мерапрыемстваў (атрыманне неабходных узгадненняў)
  • арганізацыя ўсіх магчымых форм харчавання ўдзельнікаў (фуршэты, банкеты, кава-брэйкі і інш., у тым ліку арганізацыя выязнога харчавання (кейтэрынг)
  • арганізацыя паслядоўнага і сінхроннага перакладу
  • кансьерж-сэрвіс, прадастаўленне хостэс, хелпераў, валанцёраў
  • арганізацыя культурна-забаўляльнай праграмы, падбор вядучых і артыстаў, афармленне гастрольнага пасведчання
  • забеспячэнне анлайн-трансляцыі
  • рэгістрацыя ўдзельнікаў, фарміраванне «партфеля ўдзельніка», раздача матэрыялаў

  • браніраванне месцаў пражывання
  • афармленне авія-, чыгуначных, аўтобусных білетаў
  • арганізацыя групавых і індывідуальных трансфераў
  • арганізацыя сустрэчы ў аэрапорце
  • арэнда аўто
  • арганізацыя экскурсійнай праграмы і вольнага часу
  • паслугі гідаў-перакладчыкаў, суправаджаючых
  • візавая падтрымка
  • страхаванне
  • комплексная арганізацыя паездак на мерапрыемствы за мяжу (на дзелавыя перамовы, выставы і канферэнцыі), якая ўключае рэгістрацыю на мерапрыемства і прызначэнне сустрэч з фарміраваннем графіка

  • прадастаўленне выставачнага абсталявання, мэблі, электрападключэння, асвятляльнага абсталявання
  • устаноўка сцэнічных комплексаў, гукавога і светлавога абсталявання, экранаў і відэасцен
  • тэхнічнае забеспячэнне мерапрыемстваў любога ўзроўню, канферэнц-сістэмы
  • дэкаратыўнае афармленне месца правядзення
  • забеспячэнне навігацыі на пляцоўцы
  • распрацоўка лендынг-старонак і мабільных прыкладанняў для мерапрыемства
  • забеспячэнне бяспекі мерапрыемства
  • паслугі клінінгу

Выбіраючы «БелЭкспа» ў якасці кангрэс-аператара, Вы эканоміце час і ўласныя рэсурсы, атрымоўваеце своечасовую якасць абслугоўвання на высокім арганізацыйным і метадычным узроўні, знаходзіце надзейнага партнёра з вопытам работы больш за 55 гадоў.

Мы адкрыты для кантактаў і супрацоўніцтва!

З павагай да Вас і Вашай справы, каманда «БелЭкспа»

Кантакты:

Кіраўнік MICE-праектаў: Бічун Аксана
моб.+375 (29) 541-52-01 (Viber, WhatsApp, Telegram),  +375 (17) 227-48-25
e-mail: mice@belexpo.by